9.jpg11.jpg6.jpg5.jpg4.jpg13.jpg8.jpg3.jpg10.jpg7.jpg2.jpg12.jpg1.JPG14.jpg15.jpg

Тыдзень беларускай мовы

 У рамках тыдня беларускай мовы вучнi 8 классаў ствaралi інтэрактыўнае воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску".

 Пазнавальная гульня “Гаворым па-беларуску”

Гульня адбылася ў  выглядзе падарожжа па розных прыпынках: "Беларускiя загадкi", "Перакладчыкi", "Словаведы", "Старонкi мiнулага i сучаснага", "Фразеалагiзмы","Знаўцы беларускага фальклору", "Пазнай слова" i г. д. Пяцiкласнiкi з задавальненнем адгадвалi загадкi, тлумачылi значэнне фразеалагiзмаў,  злучалi часткi прыказак i прымавак, разгадвалi рэбусы. Асаблiва спадабалася стварэнне размалёвак, дзе прадметы побыту, адзенне, раслiны i кветкi Беларусi, садавiна i агароднiна былi напiсаны на роднай мове.

20 верасня ў гiмназii прашла i нтэлектуальная гульня "Гучы,роднае слова", у якой прынялi ўдзел вучнi 5 классаў. Удзельнікі каманд паказалі свае веды ў конкурсе"Хто больш ведае ветлівых слоў?". На працягу гульні вучні чытали вершы пра родную мову, адказвалі на пытанні вясёлай віктарыны, расшыфравалi прыказку "Усяму пачатак-родная мова!". Пераможцамі стала каманда"Рамонак".

20 верасня вучнi 9 классаў прынялi ўдзел у  вучэбнай гульнi “Лепшыя беларусазнаўцы”. Гульня праводзілася на ўзор тэлеперадачы" Я ведаю" і складалася з 3 тураў. Асабліва спадабаліся туры "Адзін з трох" і "Хто першы". У працэсе гульні вучні звярталіся да выказванняў пра мову, каменціравалі іх.

Спадзяемся, што такая гульня будзе павышаць цікавасць да вывучэння роднай мовы.

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla templates by a4joomla