- Подробности
- Родительская категория: Официально
- Категория: Воспитательная работа
- Создано 23.02.2023 18:23
- Опубликовано 23.02.2023 18:23
- Просмотров: 880
Беларуская скарбоначка
У рамках тыдня роднай мовы 23 лютага была праведзена гульня "Беларуская скарбоначка". Удзельнікі - 6"А" клас.
З мэтай павышэння матывацыі да вывучэння беларуская мовы была праведзена гульня, падчас якой вучні адправіліся ў віртуальнае падарожжа, спыняючыся на моўных прыпынках. На кожным з прыпынкаў вучням неабходна было рашыць задачы. А працаваць вандроўнікам давялося ў складзе 5 каманд: "Галосныя", "Зычныя", "Санорныя", "Звонкія", "Цвёрдыя". Вучні з цікавасцю спраўляліся з заданнямі, але перамогу атрымала каманда "Санорныя". Усе каманды набралі дастаткова высокую колькасць балаў, паказаўшы тым самым свае веды па беларускай мове. Мова ўдзячна вам, дарагія вучні, за вашы дасягненні, павагу да яе і жадае вам поспехаў у вучобе!