- Подробности
- Родительская категория: Воспитательная работа
- Категория: 6-ой день недели
- Создано 03.09.2022 16:06
- Опубликовано 03.09.2022 16:06
- Просмотров: 795
Дзень беларускай пісьменнасці
Першая субота верасня ў напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці, вучні гімназіі далучыліся да святкавання і паўдзельнічалі ў квэсце "Сцяжынкамі роднай мовы".
Падчас праходжання станцый вучні атрымалі мажлівасць паказаць свае веды ў галіне культуры, мовы, гісторыі і літаратуры: угадвалі імёны вядомых асветнікаў па іх біяграфіі, узнаўлялі тэксты, редагавалі тэксты ХХ стагоддзя, устанаўлівалі адпаведнасць паміж культурнымі аб'ектамі і іх месцазнаходжаннем, дэманстравалі веданне культурнай спадчыны праз работу з фальклорным матэрыялам, складалі тэматычныя пазлы, успаміналі месцы святкавання Дня беларускай пісьменнасці праз адлюстраванне іх на карце краіны. Вучні паспяхова справіліся з заданнямі, якія ім былі прапанаваны, і атрымалі тэматычныя падарункі