- Подробности
- Родительская категория: Воспитательная работа
- Категория: 6-ой день недели
- Создано 03.09.2022 17:17
- Опубликовано 03.09.2022 17:17
- Просмотров: 824
Дзень беларускага пiсьменства
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.
У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прымае горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з'яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.
3 верасня да Дня беларускага пісьменства у гiмназii была прымеркавана літаратурна-гістарычная гульня “Мову родную шануйце!” Вучні 6 – 7 класаў прынялі актыўны ўдзел у розных конкурсах. Дэкламавалі на памяць любімыя вершаваныя творы на беларускай мове. Напрыканцы мерапрыемства разам склалі “Дрэва вечнасці”, якое сімвалізуе шматвяковую гісторыю нашай мовы. Родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё, таму неабходна старанна вывучаць, ведаць і любіць яе. Родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі, адвечны голас Радзімы.